Інгрыд Ноль | |
---|---|
ням.: Ingrid Noll | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1935[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Biber Gullatz[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, раманіст |
Жанр | крымінальны раман[d] |
Мова твораў | нямецкая |
Прэміі |
Friedrich Glauser Award[d] (1994, 2005) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгрыд Ноль (ням.: Ingrid Noll; нар. 29 верасня 1935, Шанхай) — нямецкі аўтар дэтэктываў і трылераў.
Нарадзілася ў сям’і доктара. У 1949 годзе бацькі вярнуліся ў Германію. Пасля заканчэння каталіцкай школы для дзяўчат вывучала германістыку і гісторыю мастацтваў у Бонскім універсітэце. У 1959 годзе выйшла замуж за доктара Петэра Гулаца, мае траіх дзяцей. Сваё жыццё яна прысвяціла хатняй гаспадарцы і дзецям, а таксама дапамагала мужу ў працы. У вольны час пачала пісаць.
Першы раман Інгрыд Ноль «Мёртвы певень» (Der Hahn ist tot) выйшаў у 1991 годзе, калі пісьменніцы было 55 гадоў, а дзеці раз’ехаліся з бацькоўскага дому. Ён адразу зрабіў яе знакамітай. Ноль — аўтар яшчэ больш чым тузіна кніг, перакладзеных на 21 мову свету. У аснове яе раманаў часцей за ўсё ляжаць выкшталцоныя забойствы жанчынамі сваіх мужоў ці каханкаў.
Інгрыд Ноль лічыцца на сённяшні дзень адной з найвыбітнейшых пісьменніц Германіі.