Інгушы (саманазва галгаі) — вайнахскі народ на Паўночным Каўказе. Жывуць пераважна ў Інгушэціі. Размаўляюць на інгушскай мове нахскай групы паўночнакаўказскай сям'і, пісьменнасць на аснове кірыліцы. Вернікі — мусульмане-суніты.