Індалогія | |
---|---|
Прадмет вывучэння | Індыя, Гісторыя Індыі, Культура Індыі, мовы Індыі[d], літаратура Індыі[d] і індыйцы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Індалогія, індыяністыка — комплексная гуманітарная навука, якая вывучае гісторыю, культуру, мовы, літаратуру, ідэалагічныя погляды этнічных груп, якія пражываюць на Індыйскім субкантыненце (гэта значыць у Паўднёвай Азіі); галіна ўсходазнаўства. Індалогія, як правіла, не займаецца вывучэннем сучаснай эканомікі, кіравання і палітыкі Паўднёвай Азіі, за выключэннем выпадкаў, калі гэтыя пытанні глыбока ўкараніліся ў гісторыі і могуць быць асветлены яе метадамі і ідэямі.