Індульф Агрэсар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шатл. гэл.: Ildulb An Ionsaighthigh, англ.: Indulf the Aggressor | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Малькальм I | ||||||
Пераемнік | Дуф | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | X стагоддзе | ||||||
Смерць |
962 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Мак-Альпіны | ||||||
Бацька | Канстанцін II[d][1] | ||||||
Дзеці | Кулен, Эахад, Амлаф | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Індульф Агрэсар (шатл. гэл.: Ildulb An Ionsaighthigh, англ.: Indulf the Aggressor; загінуў у 962) — кароль Альбы (Шатландыі) (954—962), сын караля Канстанціна II. Маці Індульфа была нарвежкай, чым і тлумачыцца яго неўласцівае для гэлаў імя.
Індульф стаў каралём Шатландыі ў 954 годзе, пасля гібелі Малькальма I. У гады свайго кіравання ён ваяваў з англічанамі і далучыў да сваіх уладанняў урадлівыя землі ў Лотыяне на поўнач ад Пентлендса разам з нейкім замкам «Апідум Эдэн», які гісторыкі звычайна атаясамляюць з Эдынбургам, сучаснай сталіцай Шатландыі. Індульф ваяваў таксама з вікінгамі. Ён адбіў іх буйны набег на Бухан, але пры спробе адбіць іх новы набег у 962 годзе загінуў у бітве пры Баўдсе (каля Інверкулена).
Індульф, як і яго бацька, збіраўся сысці ў манастыр, але гэтаму перашкодзіла заўчасная гібель.