Індыйскі міжнародны кінафестываль | |
---|---|
| |
Месца | |
iffigoa.org |
Індыйскі міжнародны кінафестываль (англ.: International Film Festival of India, IFFI) — адзін з найгалоўных кінафестываляў Азіі, заснаваны ў 1952 годзе[1][2]. Праводзіцца штогод у адным з прыбярэжных гарадоў індыйскага штата Гоа.
Фестываль праводзіцца сумесна Міністэрствам інфармацыі і радыёвяшчання і ўрадам Гоа. 42-і фестываль прайшоў у горадзе Маргаа , і яго адкрыў індыйскі кінаакцёр Шах Рух Хан. 43-я цырымонія была адкрыта індыйскім акцёрам Акшаем Кумарам і прайшла ў Панаджы[3]. На 45-м IFFI, упершыню за гісторыю фестывалю, найлепшым быў названы расійскі фільм — «Левіяфан » Андрэя Звягінцава, а выканаўца ў ім галоўнай ролі Аляксей Серабракоў быў прызнаны лепшым акцёрам[4].