Індыянскі паўночна-заходні ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Indiana University Northwest | |
Арыгінальная назва | англ.: Indiana University Northwest |
Заснаваны | 1963 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Студэнты | 3 801[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гэры, Індыяна, ЗША |
Сайт | northwest.iu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Індыянскі паўночна-заходні ўніверсітэт (англ.: Indiana University Northwest) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Гэры ў штаце Індыяна, ЗША.
Вучэльня ўваходзіць у сістэму Індыянскага ўніверсітэта і прапануе больш за 70 адукацыйных праграм, у тым ліку магістарскія, бакалаўрскія і інш.
Універсітэт размешчаны на кампусе плошчай 17,4 га, размешчаным у паўночна-заходняй частцы Індыяны. У акадэмічных групах у сярэднім 30 студэнтаў, а суадносіны выкладчыкаў і студэнтаў складаюць 14:1. Амаль 75% студэнтаў атрымліваюць нейкую фінансавую дапамогу, а кошт навучання складае каля 8 000 долараў у год.