Індыянскі ўніверсітэт у Какома | |
---|---|
англ.: Indiana University Kokomo | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Indiana University Kokomo |
Заснаваны | 1932 |
Год рэарганізацыі | 1945 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Студэнты | 3 227[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Какома, Індыяна, ЗША |
Сайт | kokomo.iu.edu |
Індыянскі ўніверсітэт у Какома (англ.: Indiana University Kokomo) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Какома ў штаце Індыяна, ЗША.
Вучэльня ўваходзіць у сістэму Індыянскага ўніверсітэта. Універсітэт абслугоўвае рэгіён з 14 акруг на поўначы цэнтральнай Індыяны і прапануе атрыманне больш за 60 акадэмічных ступеняў, у тым ліку ступені бакалаўра.
Выданне Princeton Review уключаў універсітэт як адну з 296 лепшых бізнес-школ у выданні 2015 года. У штогадовай справаздачы U.S. News & World Report за 2013 год універсітэт быў названы адной з лепшых рэгіянальных ВНУ ў катэгорыі рэгіянальных вучэльняў, якія сканцэнтраваны на бакалаўрскай адукацыі.