Індыянскі ўніверсітэт у Саўт-Бендзе | |
---|---|
англ.: Indiana University South Bend | |
Арыгінальная назва | англ.: Indiana University South Bend |
Заснаваны | 1922 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Краіна | |
Размяшчэнне | Саўт-Бенд, Індыяна, ЗША |
Сайт | southbend.iu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Індыянскі ўніверсітэт у Саўт-Бендзе (англ.: Indiana University South Bend) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Саўт-Бенд у штаце Індыяна, ЗША.
Індыянскі ўіверсітэт пачаў праводзіць заняткі ў Саўт-Бендзе ў 1922 годзе. Падчас Вялікай дэпрэсіі мясцовы дырэктар школ папрасіў дадаць больш класаў для тых, хто не мог дазволіць сабе наведваць заняткі ў кампусе ў Блумінгтане. Заняткі праводзіліся ў сярэдняй школе, і праз некалькі гадоў колькасць студэнтаў дасягнула 500 асоб. Заняткі праводзілі настаўнікі мясцовых сярэдніх школ са ступенню магістра і час ад часу выкладчыкі з кампуса ў Блумінгтане, якія прыязджалі раз на тыдзень. У 1941 годзе быў названы першы пастаянны штатны выкладчык. У 1961 годзе першы ўласны будынак вучэльні быў пабудаваны на нядаўна набытай зямлі на паўночным беразе ракі Сэнт-Джозэф. У 1968 годзе вучэльня антрымала сваю цяперашнюю назву. Першыя ступені магістра былі прысвоены ёю ў 1970 годзе.