Адна- і шматгадовыя травяністыя або паўкустовыя расліны з прамастойнымі простымі або галінастымі сцёбламі. Лісце перыста-рассечанае ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі буйныя трубчастыя з 5-лопасцевым адгінам у канцавых гронках або мяцёлках. Квітнее ў чэрвені. Плод — каробачка.