Інструмент

Набор сучасных інструментаў
Дагістарычныя каменныя прылады, знойдзены ў пячоры Камбарэль, Францыя
Ручны трубарэз і яго выкарыстанне

Інструме́нт[1][2][3] (лац.: instrumentum — прылада[4]) — прадмет, прылада, механізм, машына або алгарытм, якія выкарыстоўваюцца для ўздзеяння на аб’ект: яго змены або вымярэння ў мэтах дасягнення карыснага эфекту. У аснове канструкцыі і правіл выкарыстання інструмента ляжыць веданне законаў матэрыяльнага свету, прыкладзеных да тэхналогіі вытворчасці. Складаны інструмент заключае ў сабе ідэю некалькіх элементарных.

У шырокім сэнсе — сродак уздзеяння на аб’ект, пераўтварэння і стварэння аб’екта. Але прылада, прыстасаванне, не дапаможны матэрыял: пры мыцці бялізны пральная дошка — інструмент, а пральны парашок — не, пры шыцці іголка — інструмент, а нітка — не. Адзін і той жа прадмет можа быць як інструментам, так і дапаможным матэрыялам. Зубная нітка — інструмент, а нітка пры шыцці — дапаможны матэрыял.

  1. ТСБЛМ 2016.
  2. ТСБМ 1984.
  3. Бурак И. Л. 1997.
  4. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах — Мн., 1999, — Т. 1. — С. 533.