Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны

Інстытут гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute of History of Ukraine of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1936
Дырэктар Валерый Андрэевіч Смолій
Юрыдычны адрас  Украіна, 01001 Кіеў,
вул. Міхаіла Грушэўскага, 4
Сайт history.org.ua/uk/

Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне гісторыі Украіны.

Інстытут быў створаны ў 1936 годзе як Інстытут гісторыі Украіны АН УССР. З 1953 г. — Інстытут гісторыі АН УССР, з 1990 г. — Інстытут гісторыі Украіны АН УССР (з 1991 г. — АН Украіны; з 1994 г. — НАН Украіны).

  • Аддзел гісторыі Украіны сярэдніх вякоў і ранняга Новага часу
    • Сектар даследаванняў гісторыі Кіеўскай Русі
    • Сектар сацыяльнай гісторыі
  • Аддзел гісторыі Украіны ХІХ — пачатку ХХ ст.
  • Аддзел гісторыі Украінскай рэвалюцыі (1917—1921)
  • Аддзел гісторыі Украіны 20-30-х гадоў ХХ ст.
  • Аддзел ваенна-гістарычных даследаванняў
    • Сектар найноўшай гісторыі і палітыкі
  • Аддзел гісторыі Украіны другой паловы ХХ ст.
    • Цэнтр даследаванняў гісторыка-культурнай спадчыны Украіны
  • Аддзел гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі Украіны
  • Аддзел ўкраінскай гістарыяграфіі
  • Аддзел спецыяльных галін гістарычнай навукі і электронных інфармацыйных рэсурсаў
    • Сектар генеалагічных і геральдычных даследаванняў
  • Аддзел гістарычнай рэгіяналістыкі
  • Аддзел гісторыі дзяржаўнага тэрору савецкага часу
  • Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі