Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі таварыства Макса Планка

Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі таварыства Макса Планка
(MPI-EVA)
Арыгінальная назва ням.: Max-Planck-Institut für evolutionäre anthropologie
Заснаваны 1997
Супрацоўнікаў
  • 452 чал. (2013)
Размяшчэнне Лейпцыг
Юрыдычны адрас Deutcher Platz 6, 04103 Leipzig
Сайт www.eva.mpg.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі Таварыства Макса Планка (ням.: Max-Planck-Institut für evolutionäre Anthropologie, скарочанае найменне MPI-EVA) — міждысцыплінарны навукова-даследчы інстытут у Лейпцыгу (Германія), адзін з інстытутаў Таварыства развіцця навукі імя Макса Планка. Асноўная задача інстытута складаецца ў даследаванні гісторыі, эвалюцыйнай разнастайнасці і магчымасцяў чалавечага арганізма, у тым ліку ў параўнанні з вышэйшымі прыматамі.

Інстытут заснаваны ў 1997 годзе.

Падраздзяленні

[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут складаецца з пяці аддзяленняў:

  • Аддзяленне эвалюцыйнай і параўнальнай псіхалогіі — вывучае паводніцкае і моўнае развіццё дзяцей, а таксама паводзіны прыматаў ў няволі;
  • Аддзяленне эвалюцыйнай генетыкі — вывучае малекулярныя адрозненні людзей і вышэйшых прыматаў, а таксама эвалюцыю чалавека з дапамогай метадаў малекулярнай генетыкі (малекулярная антрапалогія);
  • Аддзяленне эвалюцыі чалавека — вывучае перадгісторыю чалавека на падставе выкапневых рэшткаў;
  • Аддзяленне прыматалогіі — вывучае паводзіны розных відаў вышэйшых прыматаў ў натуральных умовах на падставе непасрэдных назіранняў і з дапамогай генетычнага і гарманальнага аналізу.
  • Аддзяленне чалавечых паводзін, экалогіі і культуры (адкрыта ў 2015 годзе) — прадугледжвае вывучаць прыроду чалавечай адаптацыі і разнастайнасць чалавечых таварыстваў;
  • Аддзяленне лінгвістыкі (існавала ў 1998-2015 гг.) — вывучала разнастайнасць чалавечых моў і яго гістарычную аснову (асноўныя напрамкі — гістарычная лінгвістыка і тыпалогія).
Выгляд будынка інстытута збоку

Кожнае з пяці аддзяленняў інстытута мае свайго дырэктара, пры гэтым кожны з дырэктараў па чарзе выконвае абавязкі выканаўчага дырэктара інстытута (на працягу двух гадоў):

Вядомыя праекты

[правіць | правіць зыходнік]
З 2005 Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі працуе над расшыфроўкай геному неандэртальца на аснове наяўных акамянелых рэшткаў. Было выяўлена, што паслядоўнасці ДНК неандэртальца і сучаснага чалавека супадаюць амаль на 100 %, пры гэтым асаблівасцю неандэртальцаў з'яўлялася тое, што яны не маглі піць малако.[1]
  • Стварэнне Атласа моўных структураў
Сусветны атлас моўных структураў (The World Atlas of Language Structures) быў апублікаваны выдавецтвам Oxford University Press ў выглядзе кнігі з дадаткам CD у 2005, ён таксама даступны на сайце http://wals.info. Ён уяўляе сабой вялікую базу дадзеных па розным моўным з'явам розных узроўняў (фаналагічным, граматычным, лексічным), створаную калектывам з больш чым 40 аўтараў пад кіраўніцтвам М. Хаспельмата, М. Драйера, Д. Гілан і Б. Комри.
У Атлас уключана 141 карта з тлумачальным тэкстам, кожная карта дэманструе размеркаванне пэўнай з'явы ў вялікаай моўны выбарцы (ад 120 да 1370 моў). Усяго ў Атласе прыцягваецца матэрыял 2650 моў свету.
  • Дакументацыя моў свету
Шэраг праектаў аддзялення лінгвістыкі прысвечаны дакументацыі раней не апісаных або недастаткова апісаных моў, многія з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. У прыватнасці, супрацоўнікі аддзялення працавалі і працуюць над мовамі:
Каўказааварская, лезгінская, бяжтынская, цэзская, хваршынская, чачэнская і інгушская мовы
Інданэзіі — некалькі малайска-палінезійскіх моў[2]
Андаманскіх астравоўджарава
Паўднёвай Амерыкімасетэн (ізалят), кахінава (сям'я пана) і інш.
Паўднёвай Сібірыцюркскія мовы саяна-алтайскага рэгіёну
Афрыкі — заходні !хонг (Намібія)
На Аддзяленні лінгвістыкі таксама арганізуецца архіў дадзеных па неапісаным, мала апісаным і выміраючым мовам (галоўным чынам лічбавыя запісы).
Max Planck Institute for Evolutionary Anthropology
Deutscher Platz 6
04103 Leipzig

Зноскі