Інтханон | |
---|---|
тайск. ดอยอินทนนท์ | |
![]() | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 565 м |
Адносная вышыня | 1 850 м |
Размяшчэнне | |
18°35′32″ пн. ш. 98°29′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Чыянгмай |
![]() |
Інтханон[1] — гара ў правінцыі Чыянгмай, найвышэйшы пункт Тайланда, уяўляе сабой гранітны баталіт. Вышыня над узроўнем мора — 2559 м, па іншых дадзеных — 2565 м. Гара раней была вядомая як Дойлуанг. У 1954 годзе на тэрыторыі каля гары для захавання лясоў і фаўны быў створаны нацыянальны парк, плошчу якога ў 1972 і 1975 гадах пашырылі да 482,40 км². У гонар 60-годдзя караля Тайланда Рамы IX і пазней каралевы ў 1987 і 1992 гадах на схілах гары былі пабудаваны два храмы.