Інтэгральная (мікра) схема (ІС, ІМС, англ.: integrated circuit, IC, microcircuit), чып, мікрачып (англ.: microchip, silicon chip, chip — тонкая пласцінка — першапачаткова тэрмін адносіўся да пласцінкі крышталя мікрасхемы) — мікраэлектронная прылада, электронная схема адвольнай складанасці (крышталь), зробленая на паўправадніковай падкладцы (пласціне або плёнцы), змешчаная ў неразборны корпус, або без яго, у выпадку ўваходжання ў склад мікразборкі.
На сённяшні дзень вялікая частка мікрасхем вырабляецца ў карпусах для паверхневага мантажу.
Часта пад інтэгральнай схемай (ІС) разумеюць уласна крышталь або плёнку з электроннай схемай, а пад мікрасхемай (МС, чыпам) — ІС, складзеную ў корпус. У той жа час выраз чып-кампаненты азначае «кампаненты для паверхневага мантажу» (у адрозненне ад кампанентаў для пайкі ў адтуліны на плаце).