ІнфармНапалм | |
---|---|
URL | informnapalm.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Грамадзянская журналістыка |
Рэгістрацыя | Няма |
Мова(-ы) | Беларуская і 26 іншых[1] |
Уладальнік | Раман Бурко |
Аўтар | Раман Бурко |
Пачатак працы | 29 сакавіка 2014 |
Бягучы статус | Дзеючы |
Слоган | Ignis vincit tenebris |
Рэйтынг Alexa | 1650 (2015; ва Украіне) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ІнфармНапалм — шматмоўны некамерцыйны вэб-сайт аб расійскім вайсковым уварванні ва Украіну, заснаваны ў сакавіку 2014 года журналістам Раманам Бурко з Севастопаля (Украіна)[2]. Змяшчае матэрыялы разведкі з адкрытых крыніц . Пераклад беларускамоўнай версіі сайта ажыццяўляе Дзяніс Івашын з Гродна (Беларусь)[3].
Першае ж відэа сайта аб нападзе ў сакавіку 2014 года расійскіх салдат на ўкраінскую воінскую часць у Севастопалі за першыя суткі сабрала на Youtube звыш за 2 млн праглядаў. У лістападзе 2014 — жніўні 2015 гадоў сайт размясціў відэазапісы 14 допытаў палонных расійскіх салдат, затрыманых са зброяй ва Украіне[4]. 28 красавіка і 15 ліпеня 2015 года апублікаваў расследаванне аб завозе ў Данецкую вобласць Украіны расійскім салдатам Дзмітрыем Зубавым са 147-га аўтамабільнага батальёна (воінская часць № 83466; Масква, Расія) зенітна-ракетнага комплекса (ЗРК) «Бук-М1», з якога 24 ліпеня 2014 года пад Данецкам збілі пасажырскі самалёт «Боінг 777» з 298 людзьмі на борце[5][6]. На жнівень 2015 года штодня сайт выдаваў прынамсі 1 матэрыял і праглядаўся звыш 10 тыс. унікальных наведнікаў[7]. 16 кастрычніка 2015 года сайт пачаў у адказ на кожнае парушэнне ва Украіне расійскімі інтэрвентамі Мінскага пратаколу аб спыненні агню ад 12 лютага 2015 г. публікаваць імёны, прозвішчы, фатаздымкі, бартавыя і рэгістрацыйныя нумары расійскіх ваенных пілотаў у Сірыі[8].
У 2015 годзе было правездена расследаванне, у якім сцвярджалася, што InformNapalm — гэта праект кіраўніцтва інфармацыйных тэхналогій Міністэрства абароны Украіны. Аднак дадзеныя звесткі з’яўляюцца непацверджанымі. Паведамлялася, што заснавальнік праекта i яго галоўны рэдактар Раман Бурко насамрэч з’яўляецца старшым афіцэрам УIТ палкоўнікам Раеўскім Вячаславам Міхайлавічам[9][10][11].
ІнфармНапалм на Вікісховішчы |