Інфармацыйная вайна або інфармацыйнае проціборства (information warfare) — від войн, у якім галоўным аб'ектам уздзеяння з'яўляецца чалавечая свядомасць, а прадметам паражэння — формы арганізацыі свядомасці і феномены свядомасці, у т.л., масавай. На думку Ю. Грамыкі[1], прадметам паражэння можа быць таксама суб'ектнасць этнаса, народа, дзяржавы. У шырокім сэнсе прадметам паражэння ў І. В. з'яўляецца культура. Па форме такая вайна псіхалагічная, па змесце — цывілізацыйная, па сродках — інфармацыйная.
Тэрмін "інфармацыйная вайна" як «information war» быў выкарыстаны вучоным-фізікам Т. Рэйнерам у 1976 годзе у адносінах войн, якія ставяць на мэце перамогу над інфармацыйнымі сістэмамі. Тэрмін пачаў інтэнсіўна распрацоўвацца з сярэдзіны 80-х гг. ХХ ст. І ўпершыню на яго звярнулі ўвагу падчас вайны ў Персідскім заліве ў 1991 г. Але спецыялісты США памянялі адценні дадзенага спалучэння слоў і сталі тлумачыць яго як «information warfare»: інфармацыйная дзейнасць, якая прадпрымаецца палітычным утварэннем, каб аслабіць або знішчыць іншае палітычнае ўтварэнне”[2].
Тэрмін склаўся нядаўна, таму няўстойлівы; ужываюцца таксама тэрміны інфармацыйна-псіхалагічная вайна, кансцыентальная вайна[3], інфармацыйныя аперацыі[4]. Раней інфармацыйнае проціборства лічылася толькі забяспечвальнай падсістэмай узброенай барацьбы; таксама кажуць пра «інфармацыйнае проціборства першага пакалення», у якім вырашаліся задачы агнявога падаўлення элементаў структуры ваеннага і дзяржаўнага кіравання, вядзенне радыёэлектроннай барацьбы, атрыманне разведвальнай інфармацыі, здзяйсненне доступу да інфармацыйных рэсурсаў праціўніка з іх наступным скажэннем і г.д.
З канца 1990-х гг. распаўсюджваецца створанае ў інфармацыйнай кампаніі «Рэнд» паняцце «стратэгічнае інфармацыйнае проціборства другога пакалення», у якое ўключаюцца: стварэнне атмасферы бездухоўнасці і амаральнасці, адмоўнага стаўлення да культурнай спадчыны праціўніка; маніпуляванне грамадскай свядомасцю і палітычнай арыентацыяй сацыяльных груп насельніцтва пэўнай краіны, з мэтай учыніць палітычнае напружанне і хаас; дэзінфармацыя насельніцтва аб працы дзяржаўных ворганаў, падрыў іх аўтарытэту, дыскрэдытацыя органаў улады.
На думку Ю. Грамыкі[1], можна выдзяліць 5 асноўных спосабаў паражэння ў інфармацыйнай вайне:
Адным з сродкаў паражэння, на думку Макарава, з'яўляецца постмадэрнізм у яго розных праявах.
Амерыканская дактрына «Інфармацыйных аперацый» у новай рэдакцыі (2006) называе 5 асноўных частак мерапрыемстваў па ўдзеянні на людскія і матэрыяльныя рэсурсы праціўніка: радыёэлектронная барацьба; псіхалагічныя аперацыі; сеткавыя аперацыі; мерапрыемствы аперацыйнай маскіроўкі; запэўненне бяспекі ўласных сіл і сродкаў. У новай рэдакцыі тэрмін «інфармацыйная вайна» заменены на «інфармацыйныя аперацыі». Галоўны ўдар «інфармацыйных аперацый», згодна з дактрынай, належыць засяроджваць на свядомасці лідараў, хто непасрэдна прымае пастановы, таму што ў эпоху сучасных тэхналогій нізавыя ўдзельнікі проціборства і простыя грамадзяне здольныя ўплываць на прыняцце пастановаў толькі нязначна.