Інфлюэнсер

Інфлюэнсер (ад англ.: influence — «уплыў») у сацыяльных сетках — карыстальнік (блогер), які мае шырокую і лаяльную аўдыторыю.

Важныя абедзве ўласцівасці: інфлюэнсерам называюць менавіта такога карыстальніка (блогера), публікацыі якога аказваюць прыкметны уплыў на падпісчыкаў. Паняцце цесна пераклікаецца з тэрмінам лідар меркаванняў, прапанаваным Эліху Кацам і Полам Лазарсфельдам у кнізе «Асабісты ўплыў» (1957 год)[1].

З распаўсюджваннем мікраблогаў, асабліва ў сацыяльных сетках Instagram і Facebook, у многіх карыстальнікаў (блогераў) з адносна невялікай аўдыторыяй пачало з’яўляцца лаяльнае ядро. Давер (і схільнасць ўплыву) пачалі выяўляцца ў адносінах да такіх карыстальнікаў (блогераў) не з прычыны іх публічнай вядомасці, а на аснове публікаванага імі інфармацыйнага матэрыялу (кантэнту). Мікракарыстальнікі (мікраінфлюэнсеры) часта прыцягваюцца для маркетынгавых кампаній у сацсетках як малым бізнесам, так і буйнымі кампаніямі. У прыватнасці, валодаючы невялікай, але лаяльнай аўдыторыяй, яны могуць быць добрымі адвакатамі брэнда.

Зноскі

  1. Lazarsfeld, Katz. Personal Influence (англ.). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2021.