Інцыдэнт з суднам «Дай Хун Дан» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Аперацыя «Нязломная свабода» — Афрыканскі Рог | |||
| |||
Дата | 29—30 кастрычніка 2007 | ||
Месца | Індыйскі акіян | ||
Вынік | вызваленне судна | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Інцыдэнт з суднам «Дай Хун Дан» — захоп самалійскімі піратамі паўночнакарэйскага грузавога судна «Дай Хун Дан »[1]. На наступны дзень экіпаж падняў супраць захопнікаў бунт і пры падтрымцы ваеннага карабля ЗША адолеў піратаў[2][3][4].
29 кастрычніка 2007 года паўночнакарэйскае грузавое судна «Дай Хун Дан» выгружалася ў сталіцы Самалі Магадыша. Нечакана на борт падняліся сем узброеных піратаў, замаскіраваных пад ахову. У рубцы кіравання і машынным аддзяленні баевікі захапілі 22 членаў экіпажа. Затым яны прымусілі карабель выйсці ў мора на 110 км на паўночны ўсход ад сталіцы і запатрабавалі выкуп у памеры 15 000 долараў ЗША[1].
На наступны дзень, атрымаўшы сігнал бедства ад судна «Дай Хун Дан», амерыканскі эсмінец USS James E. Williams падышоў да карабля. У паветра быў падняты верталёт SH-60B разам са спецгрупай VBSS на борце[4]. Адначасна паўночнакарэйскія маракі напалі на сваіх выкрадальнікаў, захапіўшы іх зброю. Паміж паўночнакарэцамі і самалійцамі пачалася перастрэлка, якая скончылася паланеннем баевікоў. У баі адзін або два пірата былі забіты, трое паранены. З боку маракоў раненні атрымалі шэсць чалавек. Траім з ім спатрэбілася медыцынская дапамога, якую аказалі амерыканскія медыцынскія работнікі.
Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі апублікавала артыкул, у якой выказала падзяку Злучаным Штатам за іх дапамогу[5][6] і падкрэсліла паспяховае амерыкана-паўночнакарэйскае супрацоўніцтва ў вызваленні судна[7][8].