Інэса Мікалаеўна Кравец

Інэса Мікалаеўна Кравец
укр.: Інеса Миколаївна Кравець
Род дзейнасці лёгкаатлетка
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1966(1966-10-05)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі» ІІ ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені Honored badge of merit of the President of Ukraine

Інэса Мікалаеўна Кравец (укр.: Інеса Миколаївна Кравець; народжаная — Шуляк; нар. 5 кастрычніка 1966, Днепрапятроўск, УССР) — украінская лёгкаатлетка, заслужаны майстар спорту СССР (1992), заслужаны майстар спорту Украіны (1992), выступала у трайным скачку і скачках у даўжыню. Чэмпіёнка свету ў трайным скачку ў памяшканні (1991, 1993) і на адкрытым стадыёне (1995), уладальнік Кубка свету (1994), чэмпіёнка Еўропы (у памяшканні, 1992). Шматразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету.

Нарадзілася ў сям’і трэнераў Мікалая Іванавіча і Зінаіды Шуляк. З 1983 па 1988 год вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту. У восьмым класе Іна ўзяла 1,78 метра ў скачках у вышыню, што адпавядала нарматыву кандыдата ў майстры спорту.

13.06.1992 у Кіеве Інэса Кравец дасягала выніку 7,37 метра ў скачках у даўжыню. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1992 года ў складзе зборнай СНД у скачках у даўжыню (7,12 м).

На чэмпіянаце свету 1995 года ў фінале ў трэцяй спробе ўстанавіла сусветны рэкорд у трайным скачку — 15,50 м. Алімпійская чэмпіёнка 1996 года ў складзе зборнай Украіны ў трайным скачку (15,33 м).

За час спартыўнай кар’еры ўстанавіла некалькі сусветных рэкордаў. У 1993 годзе была дыскваліфікавана на 3 месяцы за прымяненне стымулятараў, а ў 2000 годзе за прымяненне стэроідаў яе адхілілі ад спорту на 2 гады.

Зноскі

  1. Inessa Kravets // World Athletics database