Іожэф Сігеці | |
---|---|
Szigeti József | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1892[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1973[3] (80 гадоў) ці 19 лютага 1973[4] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Енё Хубаі |
Прафесіі | скрыпач, музычны педагог |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Узнагароды | |
![]() |
Іожэф (Джозеф, Жазеф) Сігеці (венг.: Szigeti József, 5 верасня 1892, Будапешт — 19 лютага 1973, Люцэрн) — венгерскі і амерыканскі скрыпач.
Сігеці — адзін з найбольш прыкметных скрыпачоў XX стагоддзя. Найбольш яскрава яго талент раскрыўся пры выкананні санат і партыі для скрыпкі сола Іагана Себасцьяна Баха (Эжэн Ізаі пад уражаннем ад гэтага выканання таксама напісаў 6 санат для скрыпкі сола, першая з якіх прысвечана Сігеці), а таксама маштабных канцэртаў Бетховена і Брамса. Сігеці цікавіўся сучаснымі яму музычнымі плынямі і часта даваў прэм’еры новых твораў для скрыпкі, у ліку якіх — канцэрты Эрнеста Блоха, Франка Мартэна і Альфрэда Казелы. У яго рэпертуары таксама былі творы Берга, Міё, Равеля, Руселя, Стравінскага. Сігеці належаць некалькі перакладаў і кадэнцый для канцэртаў.