Іохан Сірэн | |
---|---|
Johan Siren | |
Дата нараджэння | 27 мая 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1961[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Фінляндыя |
Дзеці | Heikki Siren[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іохан Сігфрыд Сірэн (шведск.: Johan Sigfrid Sirén; 27 мая 1889, Іліхярмя, Вялікае княства Фінляндскае — 5 сакавіка 1961 Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі архітэктар шведскага паходжання.
У 1931 годзе атрымаў дыплом архітэктара. З 1931 па 1949 год быў старшынёй фінскай асацыяцыі гандлю творамі мастацтва. З 1931 па 1957 працаваў прафесарам архітэктуры ў Тэхнічным універсітэце Хельсінкі.
У дваццатых гадах XX стагоддзя лічыўся вядучым прадстаўніком класіцызму, пазней адчуваецца ўплыў функцыяналізму. Для яго пабудоў характэрны строгая сіметрыя, маналітнасць аб'ёмна-прасторавых кампазіцый, спрошчаная трактоўка ордарных элементаў (будынак парламента ў Хельсінкі, 1927—1931).