Ірына Аляксандраўна Антонава | |
---|---|
руск.: Ирина Александровна Антонова | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Ирина Александровна Антонова |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1922[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 лістапада 2020[2] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Yevsey Rotenberg[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірына Аляксандраўна Антонава (руск.: Ири́на Алекса́ндровна Анто́нова; 20 сакавіка 1922, Масква — 30 лістапада 2020, там жа) — савецкі і расійскі вучоны-мастацтвазнавец, спецыяліст па італьянскім жывапісе эпохі Адраджэння, тэлевядучая.
Дырэктар (1961—2013) і прэзідэнт (2013—2020) Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна ў Маскве. Доктар мастацтвазнаўства, акадэмік РАТ (АПН СССР, 1989), акадэмік РАМ (2001; член-карэспандэнт, 1997), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1979), лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі (1995, 2017). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Ветэран Вялікай Айчыннай вайны.