Ісаак Якаўлевіч Памеранчук | |
---|---|
руск.: Исаак Яковлевич Померанчук | |
Дата нараджэння | 7 (20) мая 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 1966[2] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, фізік, прафесар |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Леў Давідавіч Ландау[3] |
Вядомыя вучні | Lev Okun[d], Igor Kobzarev[d] і Alekseĭ Dmitrievich Galanin[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ісаа́к Я́каўлевіч Памеранчу́к (20 мая 1913, Варшава — 14 снежня 1966) — савецкі фізік-тэарэтык. Акадэмік АН СССР (1964, член-карэспандэнт 1953).
Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (1936). З 1940 у Фізічным інстытуце, з 1943 у Інстытуце атамнай энергіі, з 1946 у Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР, адначасова прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута.
Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, фізіцы цвёрдага цела, тэорыі квантавых вадкасцей, фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій.
Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разам з Д. Д. Іваненкам). Выявіў анамальны характар плаўлення (зацвердзявання) гелію-3 (эфект Памеранчука; 1950) і прапанаваў новы метад атрымання нізкіх тэмператур. Сфармуляваў адно з асноўных палажэнняў квантавай тэорыі поля (гл. тэарэма Памеранчука). Зрабіў важкі ўклад у стварэнне першых у СССР ядзерных рэактараў.
Дзяржаўныя (Сталінскія) прэміі СССР 1950, 1952.