Ісакрат | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | аратар, пісьменнік |
Дата нараджэння | 436 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | жнівень 338 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Plathane[d] |
![]() |
Ісакрат (436 да н.э.-338 да н.э.) — старажытнагрэчаскі прамоўца, настаўнік рыторыкі і публіцыст. Стваральнік тэорыі класічнай антычнай прозы, увёў падзел на мовы паэтычную і празаічную. Каля 390 да н.э. заснаваў у Афінах школу рыторыкі — прататып агульнаадукацыйнай школы; яе праграму выклаў у прамовах супраць сафістаў. Прыхільнік прамакедонскай партыі і прапагандыст яе праграмы («Панегірык», 386; «Арэапагетык», 355; «Панафінейская прамова», 342—339). Лічыў манархію лепшай формай дзяржаўнага кіравання. Пасля разгрому грэкаў у 338 г. да н.э. каля Херанеі македонцамі на чале з Філіпам II Ісакрат скончыў жыццё самагубствам. Захавалася 21 яго прамова (у т.л. 6 судовых) і 9 лістоў.