Іслам у Босніі і Герцагавіне

Царская мячэць, пабудаваная ў часы Асманскай імперыі — найстарэйшая мячэць у Сараеве.

Іслам на тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны з’явіўся ў XV—XVII стагоддзях. Гэта адбылось пасля заваёвы асманамі сярэднявечнай Баснійскай дзяржавы. Сучасныя баснійцы ў большасці прытрымліваюцца сунізму.

Надзейныя статыстычныя дадзеныя па колькасці рэлігійных груп у Босніі і Герцагавіне застаюцца недаступнымі з-за грамадзянскай вайны ў краіне.

Па ацэнкам на 2002 год, мусульмане складаюць каля 40 % насельніцтва краіны.

Асманская эра

[правіць | правіць зыходнік]

Іслам з’явіўся на Балканах неўзабаве пасля заваявання значнай часткі паўвострава Асманскай імперыяй. Асманы захапілі Боснію ў 1463 годзе. На працягу некалькіх стагоддзяў акупацыі частка паўднёвых славян перайшла ў іслам. Боснія і Герцагавіна на працягу некалькіх стагоддзяў заставаліся часткай Асманскай імперыі, пакуль Берлінскі кангрэс, які адбыўся ў 1878 годзе, не перадаў кантроль над краем Аўстра-Венгрыі. У 1908 годзе Аўстра-Венгрыя анэксавала край, у выніку чаго адбыўся міжнародны канфлікт.

Боснія, разам з Албаніяй, была адным з вілаетаў Порты ў Еўропе, дзе даволі значная частка мясцовага насельніцтва прыняла іслам.

Для баснійцаў рэлігія часта служыць ідэнтыфікатарам іх згуртавання, але рэлігійная практыка абмежавана выпадковымі наведваннямі мячэці ці адзначэннем значных абрадаў: нараджэння, шлюба і смерці.

Баснійская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Баснійская вайна 1992—1995 гадоў выклікала ўнутраныя перамяшчэнні, якія сканцэнтравалі насельніцтва па асобным этна-рэлігійным абласцям. Узросшая рээміграцыя ў 2001—2002, якая замедлілась у 2003—2004 гадах не закранула банійцаў і харватаў, якія вяртаюцца ў Боснію і Герцагавіну, а раней жылі ў раёнах Рэспублікі Сербскай. У межах Федэрацыіі Босніі і Герцагавіны захоўваюцца баснійскія і харвацкія раёны.

Па ўсей краіне супрацборствуючымі бакамі знішчалісь цэрквы і мячэці. Сярод самых значных страт ісламскіх помникаў былі дзьве мячэці ў Баня-Луке: Арнаўдзія і Ферхадзія якія былі ўнесены ЮНЭСКА ў рээстр сусветных культурных помнікаў. Гэтыя мячэці былі знішчаны сербскімі часткамі ў 1993 годзе.

Сучасны рэлігійны стан

[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігійныя лідары трох асноўных канфесій краіны сцвяржаюць, што прытрымліванне рэлігійных догмаў павялічылась сярод маладых людзей, як выяўленне самаідэнтыфікацыі з іх этнічнай спадчынай, у значнай ступені з-за рэлігійнага адраджэння, якое адбылось у выніку Баснійскай вайны. Шмат хто з баснійскіх жанчын прынялі ісламскія каноны вопраткі, якія не былі пашыраны ў побыце, асабліва ў гарадах, да вайны. Лідары трох асноўных рэлігійных грамадств адзначаюць, што яны атрымліваюць вялікую падтрымку ў вясковых раёнах Босніі і Герцагавіны, а не ў гарадах, такіх як Сараева ці Баня-Лука.

У Босніі і Герцагавіне існуюць восем муфціятаў, якія знахдзяцца ў галоўных муніцыпалітэтах краіны — Сараева, Біхачы, Траўніке, Тузле, Гараждзе, Зеніцэ, Мостары і Баня-Луке. Глава мусульманаў Босніі і Герцагавіны — Мустафа Цэрыч.

Місіянерская дзейнасць іншых рэлігійных арганізацый абмежавана, але пэўны рост адзначаны сярод адвентыстаў сёмага дня, сведкаў Іеговы, метадыстаў, мармонаў і крышнаітаў.