Іслам у Славакіі

Іслам у Еўропе[1]

Іслам у Славакіі з'яўляецца адной з малалікіх рэлігій. Паводле даных Ісламскага фонду Славакіі, у краіне пражывае ад 4 да 5 тыс. мусульман[2]. Большасць мусульман пражывае ў сталіцы краіны — Браціславе. Асноўную масу членаў абшчыны складаюць выхадцы з Албаніі і Босніі, а таксама арабы. Па стане на 2013 год Славакія застаецца адзінай краінай ЕС, якая не мае на сваёй тэрыторыі ніводнай мячэці[2]. Іслам не з'яўляецца прызнанай і зарэгістраванай дзяржавай рэлігіяй.

Заснавальнік ісламскага фонду ў Браціславе Махамад Хасна сцвярджае, што фонд некалькі разоў звяртаўся да ўлад Браціславы з просьбай дазволіць будаўніцтва мячэці, аднак заўсёды атрымліваў адмову[2].

Паводле даных Цэнтра даследаванняў этнасаў і культур, больш 70 % жыхароў Славакіі выступаюць прынцыпова супраць існавання ісламу ў краіне і нават супраць дазволу мусульманам практыкаваць іх рэлігію і будаваць ісламскія цэнтры[2].

Дэпутат ад партыі Смер Ян Подманіцкі лічыць, што

канстытуцыя гарантуе права мусульман на свабоду веравызнання, аднак Славацкая рэспубліка не абавязана забяспечваць дзяржаўную падтрымку і фінансаванне рэлігіі, якая не карыстаецца папулярнасцю сярод насельніцтва і з'яўляецца для нашай краіны [Славакіі] нетрадыцыйнай рэлігіяй.[2]

Зноскі