Ісламская дзяржава Ірак | |
---|---|
![]() | |
З'яўляецца часткай | Аль-Каіда |
Ідэалогія | ісламізм |
Лідары | |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 15 кастрычніка 2006 |
Расфарміравана | 8 красавіка 2013 |
Адлучылася ад | Аль-Каіда ў Іраку |
Была реарганізавана ў | Ісламская дзяржава Ірака і Леванта |
Удзел у канфліктах | Вайна ў Іраку |
«Ісламская дзяржава Ірак» (араб. دولة العراق السلامية) — суніцкая протадзяржава, мэта якой — стварэнне ісламскага халіфата ў суніцкіх рэгіёнах Ірака населеных арабамі, тым часам як у Іраку агулам пераважаюць шыіты. Створана 15 кастрычніка 2006 года праз аб’яднанне некалькіх іракскіх паўстанцкіх груповак, у тым ліку Аль-Каіды ў Іраку і яе Кансультацыйнага савета маджахедаў[1][2].
У 2006—2008 гадах, падчас вайны ў Іраку, воінскія часці і ўмацаванні «Ісламскай дзяржавы Ірак» знаходзіліся ў горадзе Масул, правінцыях Багдад, Анбар і Дыяла, сталіцай абвешчана Баакуба.
Пасля смерці лідараў — Абу Аюба аль-Масры і Абу Умара аль-Багдадзі — у красавіку 2010 года, новым кіраўніком групоўкі стаў Ібрагім Авад Ібрагім Алі аль-Бадры ас-Самараі, больш вядомы як Абу Бакр аль-Багдадзі[3].
У красавіку 2013 года «Ісламская дзяржава Ірак» пашырыла сваю дзейнасць на тэрыторыю Сірыі і абвясціла сябе Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта[4][5].