Іспанскі легіён | |
---|---|
Краіна | |
Падпарадкаванне | Іспанія |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі Іспаніі[d] |
Тып | воінскае фарміраванне, elite unit[d], вайсковае фарміраванне высокага ўзроўню[d], volunteer military[d] і від узброеных сіл |
Складаецца з | |
Знакі адрознення |
Іспанскі легіён (ісп.: Legión Española) — вайсковае фарміраванне, якое ўваходзіць у склад сухапутных войск Іспаніі.
Іспанскі легіён — адборнае фарміраванне іспанскіх ўзброеных сіл, якое адносіцца да сіл хуткага рэагавання. Адрозніваецца добрай тэхнічнай падрыхтоўкай і высокім баявым духам. Легіён знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці дзейнічаць і выконваць любыя баявыя задачы. Фарміраванне прымае ўдзел у міратворчых місіях пад кіраваннем ААН і НАТА. У адрозненне ад Французскага Замежнага легіёну, у Іспанскім легіёне могуць служыць толькі грамадзяне Іспаніі і іспанамоўных дзяржаў і краін.
Сваім стварэннем іспанскі легіён абавязаны Х. М. Астраю, легендарнаму генералу, што выяўляў на поле бою цуды адвагі і страціў у бітвах руку і вочы. Менавіта яму, герою вайны ў Марока, які нязменна змагаўся ў першых шэрагах і асабіста ўздымаў вайскоўцаў у атаку, належыць фраза, што ўвайшла ў гісторыю «Няхай жыве смерць, і хай загіне розум!» ('«Viva la muerte, y muera la inteligencia!»). Першая яе частка — «Няхай жыве смерць!» — з’яўлялася баявым воклічам Легіёна.
У 1920-я гады легіён удзельнічаў у вайне ў Марока, дзе сярод легіянераў быў значным працэнт салдатаў і афіцэраў рускага паходжання[1]. У кастрычніку 1934 года легіён прымаў удзел у падаўленні выступленняў шахцёраў у Астурыі. З 1936 года — у вайне ў Іспаніі на баку франкістаў. Менавіта легіянеры ініцыявалі паўстанне ў гарадах Мелілья і Сеута, якое перакінулася затым на кантынентальную Іспанію.
Станам на 2020 год легіён уключаў у сябе такія падраздзяленні, як: