Іст-Рывер

Іст-Рывер
англ. East River
Характарыстыкі
Даўжыня26 км
Размяшчэнне
40°47′13″ пн. ш. 73°55′03″ з. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяАтлантычны акіян
РаздзяляеЛонг-Айленд, Манхэтан, Кантынентальныя штаты 
Краіна
ШтатНью-Ёрк
Іст-Рывер (Штат Нью-Ёрк)
Іст-Рывер
Іст-Рывер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іст-Рывер (англ.: East River) — суднаходны праліў у горадзе Нью-Ёрку паміж залівам Апер-Нью-Ёрк і пралівам Лонг-Айлэнд-Саўнд, які адлучае нью-ёркскія раёны Манхэтан і Бронкс ад Брукліна і Квінз. Звязаны з рэкамі Гудзон і Гарлем. Даўжыня 26 км.

Сем аўтамабільных мастоў (сярод іх Бруклінскі мост, Манхэтанскі мост, Вільямсбургскі мост, мост Квінсбора), чыгуначны мост, пад пралівам праходзяць два аўтамабільныя тунэлі. Партовыя будынкі, у тым ліку былы ваенны порт (у Брукліне). Па беразе ўздоўж Манхэтана праходзіць аўтамагістраль ФДР Драйв, тут жа — будынак штаб-кватэры ААН. У раёне Квінз ля берага праліва — аэрапорт Ла-Гуардзія.