Іст-Сент-Луісангл.: East St. Louis
Іст-Сент-Луіс на карце ЗША
|
|
Іст-Сент-Луіс (англ.: East St. Louis) — горад на поўначы ЗША, у акрузе Сент-Клер, штат Ілінойс. Размешчаны на беразе ракі Місісіпі. Паводле перапісу насельніцтва 2010 года ў горадзе пражывалі 27 006 чалавек (менш за трэць ад колькасці 1950 года — 82 366 чалавек). Горад быў чацвёртым па велічыні ў Ілінойсе, але яго эканоміка моцна пацярпела ў другой палове XX стагоддзя ад рэструктурызацыі чыгуначнай галіны і дэіндустрыялізацыі «ржавага пояса», у выніку чаго была страчана большасць працоўных месцаў.
Зноскі