Ісчыгуаласта | |
---|---|
ісп.: Ischigualasto | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Аргенціна, Сан-Хуан |
Плошча | 603,69 км² |
Дата заснавання | 2004 |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Талампая | |
---|---|
ісп.: Ischigualasto | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Аргенціна, Сан-Хуан |
Плошча |
|
Дата заснавання | 2004 |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Ischigualasto / Talampaya Natural Parks (Прыродныя паркі Ісчыгуаласта и Талампая) |
|
Спасылка | № 966 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | viii |
Рэгіён | Лацінская Амерыка і краіны Карыбскага басейна |
Уключэнне | 2000 (24-я сесія) |
Ісчыгуаласта і Талампая (ісп.: Parque provincial de Ischigualasto, ісп.: Talampaya) — даліны на заходняй ускраіне аргенцінскіх гор Сьера-Пампеанас. Аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
На іх тэрыторыі знаходзяцца два аднайменныя Нацыянальныя паркі. З’яўляюцца аднымі з буйнейшых палеанталагічных і археалагічных паркаў у свеце. Плошча — 275 369 га.
Талампая — адзінае месца на планеце Зямля, дзе знойдзены акаменелыя фрагменты ўсіх прадстаўнікоў флоры і фаўны трыясавага перыяду (250—205 млн гадоў таму).
Нацыянальны парк Ісчыгуаласта знаходзіцца ў правінцыі Сан-Хуан і вядомы таксама пад назвай «Лунная даліна». У ім захаваліся акаменеласці дрэваў і жывёл, якія адносяцца да 25 розных родаў. Дзіўным феноменам Ісчыгуаласта з’яўляецца «Згублены горад» — тэрыторыя з мноствам геаметрычных формаў з пяску і каменя. Фармаванне гэтага дзіўнага ландшафта адбывалася на працягу мільёнаў гадоў пад уплывам вятроў і дажджоў.
На тэрыторыі паркаў знойдзены сляды старажытнай культуры інкаў.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 966 рус. • англ. • фр. |