Ісык-Куль

Ісык-Куль
кірг.: Ысык-Көл
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 1 606 м
Даўжыня
  • 182 км
Шырыня 60 км
Плошча 6236 км²
Аб’ём 1738 км³
Найбольшая глыбіня 702 м
Гідралогія
Салёнасць каля 6 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 15,844 км²
Размяшчэнне
Краіна  Кыргызстан
Ісык-Куль (Кыргызстан)
Ісык-Куль
Ісык-Куль
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісык-Куль (кірг.: Ысык-Көл, Гарачае возера) — бяссцёкавае возера ў Кыргызстане, у Паўночным Цянь-Шані, у межах Ісык-Кульскай катлавіны, на вышыні 1608 м.

Плошча паверхні 6236 км² (па іншых даных 6330 км²). Даўжыня 178 км, шырыня да 60 км, глыбіня да 668 м. Плошча вадазбору 21,9 тыс. км². Упадае больш за 50 рэк; найбольшыя з іх Джэргалан і Цюп.

Берагі возера расчлянёны слаба, глыбокія залівы толькі на ўсходзе і паўднёвым усходзе. Зімой не замярзае. Тэмпература вады на паверхні летам да 20, зімою каля 2,7 °C. Вада саленаватая (каля 6 ‰).

Вядзецца рыбалоўства (голы асман, чэбак, сазан, марынка, стронга). Ажыццяўляецца суднаходства. Асноўныя парты: Рыбачае і Прыстань-Пржавальск. На Iсык-Кулі размешчаны курорты Чалпон-Ата і Тамга. Возера знаходзіцца ў складзе Ісык-Кульскага запаведніка. На беразе — магіла М. Пржавальскага. Развіваецца турызм.