Заліў Ісэ | |
---|---|
яп. 伊勢湾 | |
34°42′ пн. ш. 136°46′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Тып | Заліў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заліў Ісэ (яп.: 伊勢湾 Ісэ-ван) — заліў у Японіі, на ціхаакіянскім узбярэжжы цэнтральнай часткі вострава Хонсю. Размешчаны ў прыбярэжных водах прэфектур Айты і Міэ. З захаду, поўначы і ўсходу акружаны паўастравамі Сіма, Ціта і Ацумі. На поўначы ў заліў уліваюцца рэкі Кісо, Нагара і Ібі. Іншая назва — мора Ісэ (яп.: 伊勢の海 Ісэ но умі).