Ітапікуру | |
---|---|
парт. Rio Itapicuru | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1650 км |
Басейн | 46 500 км² |
Расход вады | 470 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Бразільскае нагор’е |
• Каардынаты | 6°28′59″ пд. ш. 45°52′25″ з. д.HGЯO |
Вусце | Заліў Сан-Жазэ |
• Каардынаты | 2°47′22″ пд. ш. 44°09′41″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мараньян |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ітапікуру́ (парт.: Rio Itapicuru) — рака на паўночным усходзе Бразіліі, у штаце Мараньян.
Даўжыня ракі складае каля 1650 км, плошча вадазбору — 46 500 км². Ітапікуру бярэ пачатак на хрыбце Сера-даз-Алпекатас на паўночным усходзе Бразільскага пласкагор’я, цячэ ў паўночным кірунку і ўпадае ў заліў Сан-Жазэ Атлантычнага акіяна.
Сілкаванне ракі дажджавое, паводкі прыпадаюць на перыяд з сакавіка па май. Рака суднаходная на 800 км ад вусця. У басейне Ітапікуру размешчаны плантацыі алейнай пальмы, вырошчваюцца субтрапічныя і трапічныя культуры. Таксама мясцовае насельніцтвам займаецца жывёлагадоўляй.