І́хтыс (стар.-грэч.: Ίχθύς — рыба) — знак першых хрысціян, што сімвалізуе Ісуса Хрыста. Гэта акронім, які складаецца з пяці першых літар наступных словаў:
Рыба пачала выкарыстоўвацца як першы сімвал хрысціянства на два стагоддзі раней за крыж і ўжываецца да нашага часу.
Падчас пераследу першых хрысціян немагчыма было карыстацца выявамі Хрыста, таму паўсталі разнастайныя сімвалічныя коды. Выявы акроніма ΙΧΘΥΣ або стылізаванае пад яго рыбы з'яўляюцца ў рымскіх катакомбах у II стагоддзі. Рыба згадваецца таксама ў творы Генрыка Сянкевіча «Quo vadis» пра хрысціян тагачаснага перыяду.
Сімвал мае падвойнае тлумачэнне. Па першае, ён звязаны з вадой, дзе пражываюць рыбы, і такім чынам азначае хрышчэнне. Па-другое, мае дачыненне і да еўхарыстыі, аднаго з хрысціянскіх таінстваў. Да IX стагоддзя рыба прысутнічала на ўсіх выявах Апошняй вячэры побач з хлебам і чашай.
Месцы Новага Запавету, дзе згадваецца рыба або рыбацтва[1]:
Пад канец XX стагоддзя іхтыс зноў стаў папулярным сімвалам не толькі між пратэстантаў розных краін і коптаў, але ўсё часцей і ў каталікоў. Такую наклейку можна часта пабачыць на легкавіках. Супернікі крэацыянізму сталі парадаваць гэты знак, налепваючы на ўласныя машыны знак рыбы са словамі «Дарвін» і ножкамі[1], «Лятаючы макаронны монстр» або «Ктулху».
У амерыканскім Уілмары (Кентукі) ладзіцца штогадовы фестываль пад назвай Іхтус (па-англійску: Ichthus Music Festival).
У Вялікабрытаніі дзейнічае неахарызматычны царкоўны рух «Хрысціянскае брацтва Іхтус» (па-англійску: Ichthus Christian Fellowship).
Існуе дыстрыбутыў Linux пад назвай Ichthux, пабудаваны на хрысціянскіх каштоўнасцях.