Скончыў штабны каледж у Вялікабрытаніі (1953). 3 1943 член Пальмаха — ударных атрадаў яўрэскіх сіл самаабароны ў Палесціне. У час араба-ізраільскай вайны 1948-49 камандзір брыгады. У 1956-59 камандуючы Паўночнай ваеннай акругай, потым на штабных пасадах, у 1964—68 начальнік Генеральнага штаба ўзброеных сіл Ізраіля. 3 1968 пасол Ізраіля ў ЗША. 3 1974 дэпутат ізраільскага парламента (кнесета). У 1974-77 старшыня Палітычнага камітэта Рабочай партыі Ізраіля, адначасова прэм'ер-міністр Ізраіля. У 1984-90 міністр абароны Ізраіля. 3 лютага 1992 старшыня Партыі працы, з чэрвеня 1992 прэм'ер-міністр Ізраіля. Удзельнічаў у перагаворах з палесцінцамі, прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны, падпісаў мірныя дамоўленасці з ёю ў Осла (1993) і Вашынггоне (1994). Забіты яўрэйскім фанатыкам, праціўнікам мірных перагавораў з арабамі.