Ішталош-Кё | |
---|---|
венг. Istállós-kő | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 958,1[1] м |
Адносная вышыня | 500 м |
Размяшчэнне | |
48°04′12″ пн. ш. 20°25′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Карпаты |
Хрыбет ці масіў | Бюк |
Ішталош-Кё (Ішталошко; венг.: Istállós-kő) — гара ў Венгрыі на тэрыторыі медзье Хевеш. Мае вышыню 958,1 м над узроўнем мора, і з’яўляецца другой па вышыні гарой масіва Бюк і шостай па вышыні гарой Венгрыі. Да 2014 года яна лічылася найвышэйшым пунктам хрыбта, але, паводле апошніх даследаванняў, вышыня гары Сільвашы-Кё складае 960,715 м, што трохі вышэй[1].
З населенага пункта Сілвашварад да гары і пячоры вядзе турыстычная сцежка даўжынёй некалькі сотняў метраў.
Вывучэннем пячоры Ішталош-Кё упершыню заняўся Паль Рашко ў 1911 годзе. Пячора з’яўляецца значным археалагічным помнікам, там былі выяўлены знаходкі ўзростам 30 000 — 40 000 гадоў, сярод якіх косткі пячорнага мядзведзя і бізона Bison latifrons, каменныя і касцяныя прылады працы, а таксама палеалітычны ачаг, які цяпер экспануецца ў Венгерскім нацыянальным музеі[2].
У пячоры пазней праводзілі раскопкі Атакар Кадзік (1929) і Марыя Мотль (1938). Добра падрыхтаваныя раскопкі праводзіліся ў 1947 годзе, іх узначальваў Ласла Вертэш. На падставе археалагічнай стратыфікацыі і рэшткаў жывёл даследчыкі пячоры вызначылі ўзрост трох культурных слаёў і характарыстыкі папуляцыі людзей, якія там жылі. Пячора атрымала статус ахоўваемай у 1944 годзе і асабліва ахоўваемай у 1982 годзе.
Навейшыя раскопкі пачаліся ў 2000 годзе, іх узначаліў Арпад Рынгер. Важнасць пячоры звязана з выяўленнем там рэшткаў 66 розных відаў ледніковага перыяду, што робіць яе фаўну самай багатай сярод арыньякскай фаўны ў Еўропе; тры новых віды млекакормячых і дваццаць новых відаў птушак былі апісаны на аснове мікрафаўны пячоры.