Іштар — багіня ўрадлівасці і цялеснага кахання, вайны і разладу ў міфалогіі старажытных вавіланян і асірыйцаў, галоўнае жаночае бажаство вавілонскага пантэона. Астральнае бажаство, увасабленне планеты Венера. У заходнесеміцкай міфалогіі называлася Астарта, у шумерскай — Інана. Іштар лічылася заступніцай прастытутак, гетэр і гомасексуалаў[1]. Дачка Эля і жонка Баала, а таксама Сета (у егіпецкай міфалогіі).