Іштван Хорці

Іштван Хорці
Horthy István
Сцяг Віцэ-рэгент Каралеўства Венгрыі

Нараджэнне 12 верасня 1904(1904-09-12)
Смерць 20 жніўня 1942(1942-08-20)[1] (37 гадоў)
Бацька Міклаш Хорці
Маці Магдолна Пурглі[d]
Жонка Ilona Edelsheim-Gyulai[d]
Дзеці Іштван Хорці (малодшы)
Грамадзянства Аўстра-Венгрыя
Прыналежнасць Каралеўства Венгрыя
Род войскаў Hungarian Air Force[d]
Званне старшы лейтэнант
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іштван Хорці (венг.: Horthy István; 12 верасня 1904(1904-09-12), Пула, Істрыйская жупанія[d]20 жніўня 1942(1942-08-20)[1], Аляксееўка, Варонежская вобласць) — венгерскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшы лейтэнант венгерскай авіяцыі. Сын рэгента Міклаша Хорці.

Нарадзіўся ў харвацкім горадзе Пула. Палучыў дыплом інжынера. Скончыў лётную школу і ў 1929 г. пераведзены ў рэзерв ВПС.

Іштван атрымаў адукацыю ў Венгрыі і за мяжой, уключаючы навучанне ў ваеннай акадэміі ў Вест-Пойнце, ЗША.

У 1931 годзе ён пераехаў у Венгрыю, дзе працаваў у Дзяржаўным сталелітэйным канцэрне на заводзе MÁVAG. Тут ён прымаў удзел у распрацоўцы вядомага лакаматыва «424». У 1940 годзе яго прызначылі дырэктарам Венгерскай чыгункі па рэкамендацыі міністра гандлю Йозефа Варга. Гэта быў першы выпадак, калі пост дырэктара заняў чалавек, які не быў прафесійным чыгуначнікам.

10 лютага 1942 года яго абвясцілі афіцыйным пераемнікам свайго бацькі Міклаша на пасадзе кіраўніка дзяржавы, у тым ліку з-за дрэннага здароўя рэгента. У гэтым жа годзе ён добраахвотна пайшоў на савецка-германскі фронт. Аднак яго жыццё абарвалася 20 жніўня 1942 года, калі ён загінуў у авіякатастрофе ў Аляксееўке, Белгародской вобласці, падчас выканання баявога задання[2].

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Endre Szentkirályi Stenge, Csaba B. 2019. Forgotten Heroes: Aces of the Royal Hungarian Air Force in the Second World War. London: Helion & Company. 438 pp. // Hungarian Cultural Studies. — 2020-07-30. — Т. 13. — С. 255–256. — ISSN 2471-965X. — DOI:10.5195/ahea.2020.411
  3. E. van Montfoort World Christian Handbook. 1957 (third) edition. London, World Dominion Press, 1957. 22 x 14, XXII-312 blz., Sh. 35/—. // Het Christelijk Oosten en Hereniging. — 1959-10-01. — В. 3. — Т. 12. — С. 222–223. — ISSN 2949-7671. — DOI:10.1163/29497671-01203018