Іэн Гілан | |
---|---|
англ.: Ian Gillan | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1945[1] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар песень, музыкант |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал[2], губны гармонік[2], ударныя музычныя інструменты[2], гітара[2], фартэпіяна і ударная ўстаноўка[2] |
Жанры | рок-музыка, блюз-рок, хард-рок, прагрэсіўны рок[2] і хэві-метал |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
gillan.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іэн Гі́лан (англ.: Ian Gillan; нар. 19 жніўня 1945, Лондан, Англія) — англійскі спявак і аўтар песень. Найбольш вядомы дзякуючы працы ў рок-гурце Deep Purple. Вылучаецца сваім магутным і шырокім спеўным голасам, у прыватнасці сваім высокім крыкам[4].
Першапачаткова пад уплывам Элвіса Прэслі, Гілан стварыў і кіраваў некалькімі мясцовымі калектывамі ў сярэдзіне 1960-х, але ў рэшце рэшт далучыўся да гурта Episode Six, калі іх спявак сышоў з гурту. Упершыню атрымаў шырокі камерцыйны поспех пасля далучэння да складу Deep Purple у 1969 годзе. У чэрвені 1973 годзе пакінуў каманду і, пасля нядоўгага часу па-за межамі музычнага бізнесу, аднавіў кар’еру вакаліста разам з сольнымі калектывамі Ian Gillan Band і Gillan, пасля чаго на працягу года быў спеваком іншага выбітнага гурта Black Sabbath у 1983 годзе. На наступны год пасля таго Deep Purple зноў аднавіла сваю дзейнасць у арыгінальным складзе Гілан вярнуўся ў калектыў, з якім выпусціў шэраг паспяховых альбомаў, але зноў сышоў з гурту ў 1989 годзе. Ён вярнуўся да Deep Purple у 1993 годзе і з тых часоў застаецца яе спеваком.