Іяга ап Ідвал | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Iago ap Idwal | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Іеяў ап Ідвал (950 — ), Хівел ап Іеяў (974 — 979) |
||||||
Папярэднік | Хівел ап Кадэл | ||||||
Пераемнік | Хівел ап Іеяў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | мерк. 908 | ||||||
Смерць | мерк. 979 | ||||||
Бацька | Ідвал ап Анараўд[1][2] | ||||||
Маці | Авандрэг верх Мервін | ||||||
Дзеці | Custennin ab Iago[d] |
Ія́га ап І́двал (вал.: Iago ap Idwal; памёр у 979) — кароль Гвінеда (950—979), сын Ідвала ап Анараўда.
Пасля смерці Ідвала ап Анараўда ў 942 годзе, яго сыны павінны былі разам кіраваць Гвінедам, але Хівел Добры, які ўварваўся з поўдня, захапіў уладу. Пасля смерці Хівела братам усё ж удалося вярнуць прастол, перамогшы сыноў узурпатара. Іяга і Ідвал, якога храністы каб пазбегнуць блытаніны з бацькам называлі проста Іеяў, гэта значыць «Малодшы», падзялілі Гвінед паміж сабой на дзве часткі.
Спачатку яны кіравалі мірна, разам здзейсніўшы набег на Дэхейбарт у 952 годзе і адбіўшы нашэсце сыноў Хівела Добрага ў 954 годзе. Аднак неўзабаве паміж імі пачалася вайна. У 969 годзе Іяга паланіў Іеява і забіў яго.
У 973 годзе разам з іншымі брытанскімі каралямі Іяга сустрэўся ў Чэстэры з Эдгарам Міралюбным і нават сядзеў на вёслах у яго лодцы. На гэтай сустрэчы як саюзнік яго суправаджаў пляменнік Хівел ап Іеяў. Аднак у 974 годзе Іяга быў пераможаны Хівелам і быў вымушаны падзяліць з ім уладу. Хівел спрабаваў пазбавіцца ад дзядзькі, каб стаць адзіным кіраўніком Гвінеда. У 979 годзе ён наняў вікінгаў, каб тыя захапілі Іяга ў палон. Далейшы лёс Іяга невядомы.