Пасёлак гарадскога тыпу
Іўня
| ||||||||||||||||||||||||
Іўня[2] (руск.: Ивня) — пасёлак гарадскога тыпу ў Белгародскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Іўнянскага раёна і гарадскога паселішча «Пасёлак Іўня». Размешчаны на паўночным захадзе вобласці за 57 км ад Белгарада. У пасёлку знаходзіцца таварная чыгуначная станцыя Іўня, канцавы пункт чыгуначнай лініі Готня — Іўня. Пасёлак размяшчаецца на абодвух берагах ракі Іўня і некалькіх сажалак. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1971 года.