Аа́зіс (ад ст.-грэч.: ὄασις са ст.-егіп.: wḥȝt) — размешчаны звычайна каля прыроднага вадаёма астравок расліннасці пасярод пустыні або паўпустыні.
Аазісы могуць істотна розніцца па велічыні і характары: ад невялікіх сажалак, абкружаных фінікавымі пальмамі да цэлых гарадоў з сельскагаспадарчай дзейнасцю і прамысловасцю.
Аа́зіс // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 4. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.