Аарон Норыс | |
---|---|
Aaron Norris | |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1951 (72 гады) |
Месца нараджэння | Гардэна, Каліфорнія, ЗША |
Грамадзянства | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1974 — цяпер. час |
IMDb | 0635760 |
Аарон Норыс (англ.: Aaron Norris, нар. 23 лістапада 1951 года) — амерыканскі кінаакцёр, прадзюсар, рэжысёр. Родны брат Чака Норыса.
Аарон Норыс нарадзіўся ў сям'і аўтамеханіка. Яго дзед быў ірландцам, а маці паходзіла з індзейцаў чэрокі. Падчас Вайны ў В'етнаме завербавалі ў войска, службу праходзіў у Паўднёвай Карэі. Кар'еру ў кіно Аарон пачаў каскадзёрам, затым былі невялікія ролі ў фільмах. У сярэдзіне 1980-х пачаў пісаць сцэнарыі да фільмаў, у 1988 годзе зрэжысаваў свой першы фільм «Braddock: Missing in Action III».