Аарэ | |
---|---|
ням. Aare, фр. Aar | |
![]() Рака у Берне | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 295 км |
Басейн | 17 800 км² |
Расход вады | 560 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Aar Glaciers[d] |
• Месцазнаходжанне | Бернскія Альпы |
• Вышыня | 1940 м |
• Каардынаты | 46°33′57″ пн. ш. 8°14′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рэйн |
• Вышыня | 311 м |
• Каардынаты | 47°36′22,30″ пн. ш. 8°13′25,70″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рэйн |
|
|
Краіна | |
![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
А́арэ, А́рэ[1] (ням.: Aare, фр.: Aar) — рака ў Швейцарыі, левы прыток Рэйна.
Даўжыня 295 км, плошча басейна каля 17,8 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 560 м³/с.
Бярэ пачатак у ледавіку Аарэ на захад ад перавала Грымзель у Бернскіх Альпах. У верхнім цячэнні Аарэ — тыповая горная рака; у даліне Гаслі ўтварае вадаспад Гандэк вышынёй 46 м. Працякае праз шэраг азёр, у тым ліку праз Брыенцкае і Тунскае азёры, пасля чаго праходзіць праз горад Тун, а ніжэй па цячэнні фармуе стромкую лукавіну, абмывае высокую скалу, на якой і быў заснаваны горад Берн — сталіца Швейцарыі; далей цячэ па Швейцарскім плато. У месцы ўпадзення ў Рэйн размешчаны горад Кобленц. Рака суднаходная да Тунскага возера. На рацэ ГЭС.