Абай Цэхае | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 красавіка 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 2021 (67 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Абай Цэхае (тыгрынья: አባይ ፀሓዬ; 29 красавіка 1953—13 студзеня 2021) — тыграйска-эфіопскі палітык. Адзін з заснавальнікаў НФВТ.
Абай нарадзіўся 29 красавіка 1953 года ў Аксуме, Тыграй. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Мэкэле. Затым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Адыс-Абебскім універсітэце (тады ён называўся ўніверсітэтам Хайле Селасіе I). Тут Абай стаў актывістам Асацыяцыі студэнтаў Тыграйскага ўніверсітэта, выступаючы супраць сістэмных несправядлівасцяў у дачыненні да тыграйцаў[1][2].
У 1975 годзе ён разам з 12 іншымі студэнтамі стаў адным з заснавальнікаў НФВТ[3]. Ён быў членам Цэнтральнага Камітэта гэтай партыі на працягу доўгага часу сваёй палітычнай кар’еры
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Эфіопіі Абай у 2001 годзе стаў міністрам федэральных спраў[4].
У 2020 годзе ў Тыграі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж НФВТ і федэральнымі ўладамі. 13 студзеня 2021 года ён быў забіты падчас спецаперацыі ўрадавых сіл. Разам з ім былі забіты яшчэ два прадстаўнікі Народнага фронту. Яшчэ пяць чыноўнікаў былі захоплены ў палон[5].
{{cite news}}
: |first1=
мае агульную назву (даведка)