Абалоннікі

Абалоннікі

Асцыдыі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tunicata

Класы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  203347
NCBI  7712
EOL  2773824
FW  34108

Абалоннікі, або Лічынкавахордавыя (Tunicata, або Urochordata) — падтып хордавых жывёл. Яны распаўсюджаны па ўсім свеце і засяляюць марское дно. Большасць відаў не здольныя да актыўнага перамяшчэння.

Цела мешкападобнай формы, акружана абалонкай з туніцыну, матэрыялу, падобнага да цэлюлозы. Падобна іншым хордавым жывёлам, абалоннікі маюць хорду ў перыяд ранняга эмбрыянальнага развіцця. Таксама абалоннікі не маюць метанефрыдыевых органаў.

Характэрнай асаблівасцю абалоннікаў з'яўляецца рэгулярная змена кірунку кровазвароту. Абалоннікі пачынаюць жыццё з рухомых лічынкавых стадый, пазней развіваюцца ў бочкападобную нерухомую форму.

Большасць абалоннікаў фільтруюць мікраскапічную ежу з вады, што яны робяць пры дапамозе дзвюх адтулін (сіфонаў), адна для ўсмоктвання вады і планктону, іншая для яе вылучэння. Аднак сярод абалоннікаў ёсць і драпежнікі, такія як Megalodicopia hians.