Славутасць | |
Абацтва Сен-Дэні | |
---|---|
фр.: Basilique Saint-Denis | |
48°56′08″ пн. ш. 2°21′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Saint-Denis[d] |
Ордэнская прыналежнасць | бенедыкцінцы |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Архітэктар | Сугерый |
Дата заснавання | XII стагоддзе |
Вышыня | 29 м[4] |
Сайт | saint-denis-basilique.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абацтва Сен-Дэні (фр.: Abbaye de Saint-Denis) — бенедыкцінскае абацтва ў Сен-Дэні, паўночным прыгарадзе Парыжа, галоўны манастыр сярэдневяковай Францыі.
У I стагоддзі на гэтым месцы існавала рымскае паселішча пад назвай Катуліяк. Паводле падання, сюды, з адсечанай галавой у руках, прыйшоў з Манмартра першы біскуп Парыжа святы Дыянісій Парыжскі (часта атаясамляецца з Дыянісіем Арэапагітам).
У 475 г., з блаславення святой Жэнеўевы над магілай святога пабудавалі першую базіліку. Пры каралю Дагаберы I тут быў заснаваны манастыр бенедыкцінаў, і ў 630 г. базіліка была перабудавана і стала галоўным храмам манастыра.
Найбольшага росквіту абацтва дасягнула ў часы абата Сугерыя, пры ўдзеле якога ў 1137—1144 гг. была пабудавана манастырская царква — першы будынак у гатычным стылі, які аказаў уплыў на развіццё готыкі ў Францыі. У пачатку XIII ст. Людовік IX Святы загадаў перанесці ў базіліку прах сваіх папярэднікаў і стварыць для іх надмагіллі. З гэтага моманту царква служыла магільным склепам французскіх каралёў. Абацтва, дзе пахаваны амаль усе (за выключэннем трох чалавек) каралі Францыі, а таксама члены іх сем’яў, часта называюць «каралеўскі некропаль Францыі».
У базіліцы пахаваны ўсе каралі Францыі, акрамя трох, а таксама некалькі іншых манархаў. Рэшткі каралёў, якія памерлі да ўзвядзення абацтва, былі перанесены з разбуранага абацтва Сен-Жэнеўеў. Некаторыя з іх: