Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Абаянь[2] (руск.: Обоянь) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Абаянскага раёна Курскай вобласці. Насельніцтва 13,8 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1639 годзе. Горад размешчаны на беразе ракі Псёл (прыток Дняпра), за 60 км ад Курска.
Заснаваны як крэпасць у 1639 годзе, статус горада атрымаў у 1779 годзе. Карамзін да горада Абаянь прымяркоўвае Веяхань або Беяхань — гарадок, які згаданы ўпершыню ў летапісы пад 1147 г. і знаходзіўся паміж Пасем'ем і пераяслаўскімі ўладаннямі. Пазнейшыя даследчыкі сцвярджаюць, што Абаянь заснаваная ў 1650 годзе ў якасці памежнага астражка, для аховы ад качавых стэпавых народаў. У 1708 годзе Абаянь была прыпісаная да Белгародскай правінцыі, а ў 1779 годзе прызначаная павятовым горадам Курскага намесніцтва, ператворанага ў 1796 годзе ў Курскую губерню.
Аўтарамонтны завод, дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць.