Абгар V Укама | |
---|---|
Нараджэнне | I стагоддзе да н.э. |
Смерць | 50[1] |
Месца пахавання |
|
Род | Абгар[d] |
Бацька | Ma'nu Saphul[d] |
Жонка | Helena of Adiabene[d] |
Дзеці | Q21777960? |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абгар V (Аўгар; арм.: Աբգար Ե) — цар Асраены ў 4 г. да н.э. — 7 г. н.э. і 13—50 гг. н.э., з мянушкай Укама або Ухома, гэта значыць «чорны». 15-ы прадстаўнік асраенскай дынастыі Абгарыдаў, кіраўнікоў Асраены, са сталіцай у Эдэсе (Малая Азія). Асраенскае царства было заснавана ў 137 годзе да н.э. і было знішчана пры Каракале ў 216 годзе. Абгар V вядомы дзякуючы сваёй апакрыфічнай перапісцы з Ісусам Хрыстом.
Паводле армянскага гісторыка Маўсеса Харэнацы, Абгар быў сынам Аршама — сына Арташэса, брата Тыграна II Вялікага[2]. У IV стагоддзі Еўсевій Кесарыйскі заявіў, што выявіў у архівах Эдэсы сірыйскі дакумент, які сведчыць пра перапіску яго з Ісусам Хрыстом. Гэта апавяданне з рознымі дадаткамі з'яўляецца ў сірыйскім рукапісе «Doctrina Addaei» (надрукаваным Георгам Філіпсам у Лондане ў 1876 годзе) і ў розных грэчаскіх пераробках.
Паводле Еўсевія, Абгар, паражоны цяжкай хваробай, просіць дапамогі ў Хрыста, прызнаючы яго Богам ці Сынам Божым, прапануючы Яму сваю рэзідэнцыю для Слова Божага, і што Ісус Хрыстос, адхіляючы прапанову тым, што яго місія звязвае Яго з Іерусалімам, абяцае пасля ўваскрэсення свайго паслаць да яго аднаго з вучняў, які яго і вылечыць. Пасля Уваскрэсення Хрыста, працягвае Еўсевій, апостал Фама паслаў у Эдэсу Фадзея, аднаго з 70 апосталаў, які даў цару вылячэнне і распаўсюдзіў там хрысціянства. Пры гэтым Еўсевій не згадвае пра атрыманне Аўгарам абраза Хрыста.
Гэта апавяданне знаходзіцца ў вельмі цеснай сувязі з паданнем, вядомым па помніках, датаваных канцом IV — пачаткам V стагоддзя, пра адпраўленне Збавіцелем свайго нерукатворнага абраза ў Эдэсу. З гэтага абраза спісваліся з IV стагоддзя шматлікія копіі (так званыя Абгарскія абразы).
Decretum Gelasianum, які прыпісваецца Папе Рымскаму Геласію I (пам. 496) і сапраўднасць якога ў сваю чаргу выклікае спрэчкі, адносіць Ліст да ерэтычных кніг. Навукоўцы схільныя адносіць прыняцце хрысціянства толькі да эпохі яго нашчадка Абгара IX Вялікага, які прыняў хрысціянства ў 200 годзе. Магчыма, пасля было здейснена спроба пакзаць, што хрысціянства было прынята значна раней, звязаная з барацьбой за аўтарытэт «першай хрысціянскай дзяржавы».